|
НАБЫВАЙЦЕ: Тэл +375 2 99 44 83 55 МІНСК У музычных крамах: “Проспект”, “Мистерия звука”, У кнігарнях: “Академическая книга”, “Цэнтральная кнігарня”, “Светач”, “Далеч” (пр. Партызанскі 147/1), “Эврика” (Куйбышава, 75), “Кнігарня пісьменніка”(Казлова,2), Кніжная выстава “Мир книг» (Янкі Купалы, 27, павільён В, Алесь Мазанік). Тэл.(29) 757 58 67 Маладзечна Кнігарня“Спадчына” Гродна Тэл. (29)784 40 22 Гомель Кнігарні ААТ “Гомелькніга”, Тэл. (29)341 66 94 ПОШТАЙ: |
|
Максім Багдановіч. Вершы. Чытае заслужаны
артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Манаеў. Аўдыёдыск
змяшчае запісы твораў паэта, што ўвайшлі у школьную праграму. |
|
|
|
Іван Мележ. Людзі на балоце. Раман. Чытае Андрэй Каляда.
Час гучання – 18 гадз. Раман «Людзi на
балоце» ўваходзіць у залаты фонд
шэдэўраў усясветнай прозы XX стагоддзя, у якім ўвасобленыя найлепшыя рысы беларускага рамана.
Твор школьнай праграмы. |
||
|
|
Янка Купала. Вершы. Паэмы. Уладзімір
Някляеў. “Шлях”. Час гучання >6 гадз. Унікальная аўдыёкніга: дыск складзены з запісаў твораў Янкі Купалы, што
ўвайшлі ў школьную праграму, і нарыса Уладзіміра Някляева, прысвечанага жыццю
і смерці вялікага песняра. Разам з артыстамі нарыс “Шлях” чытае сам аўтар –
Уладзімір Някляеў. |
||
|
|
Якуб Колас. Сымон – музыка. Паэма. Чытае Валер Шушкевіч. Рэжысёр – Валер Мазынскі. Час гучання –
5 гадз. 25 хв.Паэма Якуба Коласа «Сымон-музыка» (1911-1925 гг.) — адзін з
найлепшых класічных твораў беларускай літаратуры. Праз вобраз галоўнага героя
- маладога беларуса – Якуб Колас
глыбока асэнсоўвае нацыянальныя і
агульначалавечыя праблемы, услаўляе таленавітасць беларускага народа. Твор
уключаны ў школьную праграму. |
||
|
|
Мікола Ермаловіч. Лісты. Выступы.Вершы. Чытае Валер Мазынскі.
Час гучання >6 гадз. Імя М. Ермаловіча добра знаёмае ўсім, хто цікавіцца мінуўшчынай нашай
краіны. Вучоны самааддана нёс праз жыццё ідэі незалежнасці і самабытнасці
беларускай гісторыі. Праслухаўшы дыск, вы адкрыеце для сябе Міколу Ермаловіча
як самабытнага паэта, яркага публіцыста, самаахвярнага змагара за
нацыянальнае адраджэнне. Дыск змяшчае
таксама архіўны запіс М. Ермаловіча, у якім ён выкладае асноўныя палажэнні
сваёй канцэпцыі гісторыі Беларусі. |
||
|
|
Вольга Іпатава. Прадслава. Аповесць. Чытае Андрэй Каляда. |
||
|
|
Дж. Оруэл. Ферма.
1984. Раманы. Чытае Валер Будзевіч. |
||
|
|
Беларускія народныя казкі. Чытае заслужаны артыст Рэспублікі
Беларусь Віктар Манаеў. Вядомыя з дзяцінства казкі ў выкананні В. Манаева гучаць па-новаму,
сучасна і арыгінальна. Дызайн вокладкі належыць мастаку У. Цэслеру. Запісы
насычаныя музыкай, гукамі прыроды, жывёл. Выдатны падарунак не толькі дзеткам, але і дарослым. |
||
|
|
Ганс Хрысціян Андэрсэн. Дзікія лебедзі. Казка. Чытае Галіна Кухальская. Славутая казка вялікага казачніка вучыць
дабру, самаахвярнасці, стойкасці. У выдатным
выкананні Г. Кухальскай, багата аздобленая музыкай, гукамі, аўдыёкніга
цікавая і дзецям, і дарослым. |
||
|
Уладзімір Арлоў. Адкуль наш
род. Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў. Чытае аўтар. Аўдыёверсія знакамітай дзіцячай кнігі У.
Арлова ў выкананні самога аўтара. Мультымедыйны дыск: на кампутары гэту
аўдыёкнігу можна не толькі слухаць, але і чытаць, глядзець малюнкі. Багатае музычнае і гукавое афармленне
стварае ў юнага слухача эфект прысутнасці пры падзеях, аб якіх распавядае
аўтар. Аўдыёкніга, патрэбная кожнай беларускай сям’і. |
||
|
|
Уладзімір Арлоў. Таямніцы полацкай гісторыі. Чытае аўтар. Час гучання > 18 гадз. “Таямніцы
полацкай гісторыі” - гэта
своеасаблівае прызнанне пісьменніка ў любові да роднага горада.
“Таямніцы” увайшлі у спіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ ст.
(паводле чытаціх лістоў газеты “Наша Ніва”). |
||
|
|
Якуб Колас. Новая зямля. Паэма. Чытае Мікола Рабычын. Рэжысёр Валер
Мазынскі. Час гучання 5 гадз. 25 хв. Адзін з
найлепшых узораў беларускай класічнай літаратуры. Твор школьнай праграмы. |
||
|
|
Ганс Хрысціян Андэрсан. Анёл. Чытае Валер Мазынскі. Серыя Казачныя скарбы. Серыя прысвечана славутым казкам усіх часоў і
народаў. “Анёл” - зборнік казак дацкага
пісьменніка Г. Х. Андэрсана, прасякнутых ідэямі Боскай любові і дабрыні. Вядомы беларускі рэжысёр – Валер
Мазынскі – выступае ў гэтай аўдыёкнізе як акцёр. |
||
|
|
|
Іван Мележ. Подых навальніцы. Раман. Чытае Андрэй Каляда. Час гучання – 28 гадз. 50
хв. Твор - працяг рамана “Людзі на балоце” –
прысвечаны тэме сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў беларускай вёскі 20-х
гг ХХ ст. Драматычныя калізіі жыццяў герояў рамана
разгортваюцца на фоне драмы народнай. |
|
|
|
Уладзімір Арлоў. Сны імператара. Гістарычная аповесць. Апавяданні. Чытае А. Каляда. У аўдыёкнігу ўвайшлі папулярныя
гістарычныя апавяданні пісьменніка, а таксама аповесць “Сны імператара”. Слухача чакае сустрэча з цэлаю галерэяй
гістарычных асобаў, сярод якіх Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года,
Кацярына ІІ і царазабойца Ігнат Грынявіцкі, філосаф Казімір Лышчынскі і князь
Геранім Радзівіл. Шэраг
твораў уключаныя ў школьныя
праграмы. |
||
|
|
|
Уладзімір Арлоў. Паўстанцы. Гістарычныя эсэ. Чытае аўтар. Аўдыёкніга змяшчае гістарычныя эсэ з
аўтарскай радыёпраграмы У. Арлова “Галерэя Кліо” (1999-2002). |
|
|
|
|
Уладзімір Някляеў. Выбранае. Чытае аўтар. Серыя Голас паэта. У аўдыёкнігу ўвайшлі вершы, паэмы (“Прошча”,
“Паланэз”) у выкананні аўтара. Час гучання – 2 гадз. 30
хв. |
|
|
|
|
Ніл Гілевіч. Выбранае. Чытае аўтар. Серыя Голас паэта. У выкананні паэта гучаць вядомыя і новыя творы.
Запіс зроблены ў кастрычніку 2008 г. Час гучання – 1 гадз. 30
хв. |
|
|
|
|
Уладзімір Караткевіч.
Каласы пад сярпом тваім. Раман. Чытае
Андрэй Каляда Час
гучання – 39 гадз. 55 хв. |
|